У Лагойскім раёне ўпаў аўтакран, раздушаныя два аўтамабілі (фота)
Мужчын з салона даставалі з дапамогай іншага аўтакрана.
Здарэнне адбылося каля 12-й гадзіны 28 лістапада ў вёсцы Засоўе, калі мянялі ўнутранае кола задняй восі аўтакрана.
Як паведамляе МНС, аўтакран упаў на два прыпаркаваныя аўтамабілі, у адным з якіх знаходзіліся двое мужчын. Іх давялося даставаць з раздушанага салона з дапамогай іншага аўтакрана. Мужчыны атрымалі цялесныя пашкоджанні.




Фота — 112.by