У КДБ прынялі перадачу для Антона Сурапіна

Пра гэта паведамляе прэс-служба БАЖ. Нагадаем, што перад гэтым дзве спробы перадаць Антону прадукты і рэчы былі беспаспяховымі. У аўторак у КДБ сказалі, што “непрыёмны дзень”. А ў сераду сябрам Антона заявілі, што прымуць перадачу толькі ад блізкіх сваякоў.

Нагадаем, што 20-гадовага Антона Сурапіна затрымалі раніцай 13 ліпеня. Ён праходзіць па справе пра незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненая арганізаванай групай. Падставай для затрымання сталі фотазымкі "мядзведжага дэсанту", якія хлопец размясціў на сваім сайце.

10 сутак утрымання Антона пад вартай скончацца ў панядзелак. Пасля гэтага яму мусяць альбо выставіць абвінавачанне, альбо адпусціць на волю.

Фота БАЖ