У Італіі загінула беларуская дзяўчынка з чарнобыльскай зоны

Верталёт "Хуткай дапамогі" даставіў дзіця ў шпіталь, але ўратаваць не ўдалося. Як піша nn.by, дзяўчынка прыехала ў Італію з групай дзяцей Чарнобыля на аздараўленне. Яна трапіла ў сям’ю ў правінцыю Асці, што ў П’емонце, на паўночным захадзе Італіі. Гэтая мясцовасць вызначаецца гарыстым рэльефам.

Здарэнне адбылося, калі дзеці паехалі на роварную экскурсію. Дзяўчынка выпадкова з’ехала з дарогі пад абрыў і звалілася з камяністага адхону вышынёй 4,5 м. Куляючыся, дзіця некалькі разоў стукнулася галавой у валуны.

Вядзецца следства. Апыталі і экскурсаводку, і сяброў-дзяцей.