У Гродне рэканструююць лютэранскую кірху
Працы па аднаўленні помніка архітэктуры XVIII стагоддзя могуць пачацца ўжо сёлета ўвосень.
А пакуль у царкве аднавіліся набажэнствы і нават прайшоў першы за апошнія 20 год абрад вянчання па лютэранскіх канонах. Адраджэнне гродзенскай кірхі пачалося 15 год таму. Сёння гэта адзіны дзеючы лютэранскі храм у Беларусі. Там зроблены рамонт інтэр’ераў, аднак вонкавы выгляд будынку гаротны.
Сёння лютэранская абшчына ў Гродне налічвае каля сотні вернікаў. Сам будынак уяўляе цікавасць для шырокай публікі, паведамляе сайт Блог Гродна.