У Гродне польская супольнасць адзначае Дзень Канстытуцыі 3 траўня
У гэты дзень сябры Саюза палякаў у Беларусі ўскладаюць кветкі да помнікаў дзеячаў культуры і гісторыі.
Пра гэта Еўрарадыё расказала выканаўца абавязкаў старшыні СПБ Анжэліка Арэхва.
Букеты з бела-чырвонымі стужкамі з’явіліся каля пастаментаў Адама Міцкевіча, Элізы Ажэшкі, ксяндза Максіміліяна Кольбэ, а таксама каля шыльды на Новым замку, прысвечанай падзеям верасню 1794 года — тут Тадэвуш Касцюшка прымаў тут ваенны парад.
Пасля святой імшы адбудзецца святочны канцэрт. Ён пройдзе ў офісе таварыства “Палоніка”.