У Гомелі падчас “маўклівага пратэсту” затрыманыя трое расіян

Гомельская акцыя пратэсту “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі” 29 чэрвеня скончылася “хапуном”. Сярод затрыманых зноў апыныўся Руслан Усціменка: міліцыянты схапілі яго і падчас аналагічнай акцыі тыдзень таму. Гэтым разам Руслана затрымалі двое “у цывільным” ля РАУС Цэнтральнага раёна.

Яшчэ некалькіх жыхароў Гомеля затрымалі на скрыжаванні вуліц Катуніна і Карповіча. У РАУС Цэнтральнага раёна на іх склалі пратаколы за нецэнзурную лаянку. Пасля затрыманых перавезлі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Сярод схопленых на вуліцах Гомеля ёсць трое грамадзянаў Расіі. Вядомыя іх прозвішчы: Самародаў, Паноў і Белас.