У Гомелі адкрылася Міжнародная выстава філатэліі (фота)

Выстава такога кшталту у абласным цэнтры праходзіць упершыню. У ёй прымаюць удзел філатэлісты з Беларусі, Украіны, Расіі, Азербайджана і Нямеччыны. Адкрыла выставу экспазіцыя “Гомельшчына на знаках паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь ", аднак першыя наведавальнікі таксама пазнаёміліся і з экспазіцыямі, падрыхтаванымі прадстаўнікамі Украіны, Расіі ды Азербайджана.

У дзень адкрыцця выставы адбылося адмысловае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай “Гомель – культурная сталіца Беларусі 2011 года”.