У футбольным чэмпіянаце Брэста гуляюць мёртвыя душы?

Нагадаем, што праваабаронца Уладзімір Вялічкін атрымаў адмову з Брэсцкага гарвыканкаму. На заяўлены дзень 22 жніўня стадыён "Лакаматыў" нібыта прымае гарадскі чэмпіянат па футболе. Але адміністрацыя ўстановы па тэлефоне не пацвердзіла праваабаронцу гэтыя звесткі. 
Адзіная згадкп пра запланаваны чэмпіянат — на сайце гарвыканкаму. У вельмі сціплай абвестцы пазначаныя толькі дата і месца правядзенне мерапрыемства. Якія ж каманды збіраліся пазмагацца за кубак гораду, так і засталося таямніцай. Сёння, у дзень "чэмпіянату", ніхто з кіраўніцтва "Лакаматыву" не падняў слухаўку.