У Брэсце прайшоў Круглы стол, прысвечаны незалежнай журналістыцы
На ім было прапанавана адкрыць ў горадзе Гайд-парк.
Круглы стол зладзілі абласная філія Беларускай асацыяцыі журналістаў сумесна з "Маладымі дэмакратамі", моладзевым крылом абласной структуры Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Былі запрошаныя журналісты брэсцкіх недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі партый.
Абмяркоўваліся стратэгія выжывання газет, магчымасці абмеркавання мясцовых праблем з удзелам уладаў і дэмакратычных арганізацый, доступ да інфармацыіі і метады яе распаўсюду.
Кіраўнік абласной структуры Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў агучыў ідэю: дабіцца адкрыцця ў горадзе аналага лонданскаму Гайд-парку.
Валянцін Лазарэнкаў: "Чаму не вылучыць нейкае для свабоднага слова месца. Лясок гэты добра падыйшоў бы, ля Палаца культуры прафсаюзаў. Вось і аб’явіць: у гэты дзень усе, хто шануе свабоду слова, прыходзяць сюды".