У Брэсце прайшла акцыя “Стоп-бензін” (фота)

Больш за сорак аўтамабіляў праехалі ад Брэсцкай крэпасці да спартовага палаца “Вікторыя”. Удзельнікі наляпілі на шыбы фірмовыя плакаты гэтай усебеларускай акцыі. Калона рухалася на хуткасці не вышэй за трыццаць кіламетраў на гадзіну з уключанымі аварыйнымі агнямі. Усе пятнаццаць кіламетраў удзельнікаў здымалі на відэа супрацоўнікі сілавых структураў. Напрыканцы аднаго адсталага затрымаў інспектар ДАІ. Маўляў, дэзарыентаваў рух на цэнтральнай вуліцы горада. У кіроўцы праверылі аптэчку і адпусцілі яго без складання пратакола.

Адзін з арганізатараў акцыі, брэстаўчанін Зміцер Шурхай, патлумачыў, што яны не заязджалі на запраўкі, бо перад гэтым па іх праехалі супрацоўнікі спецслужбаў і далі “пэўныя інструкцыі”. Акцыя доўжылася паўтары гадзіны.