У Брэсце перад "маўклівай акцыяй" пачаліся затрыманні

Як адзначае БелаПАН, Шурхая затрымалі яшчэ 28 чэрвеня і даставілі ў міліцыю. На яго склалі пратакол за дробнае хуліганства. Паводле папярэдняй інфармацыі, 29 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста пройдзе суд над актывістам.

 
Раней Шурхай казаў, што яго шукаюць работнікі пракуратуры. Яны хацелі пагаварыць з актывістам пра ягоную дзейнасць у сацыяльных сетках і "маўклівыя акцыі". Нагадаем, што такія акцыі адбываюцца кожную сераду на галоўных плошчах беларускіх гарадоў.