У брэсцкіх прадпрымальнікаў з'явіцца свой прафсаюз
Арганізаваць Свабодны прафсаюз прадпрымальнікаў дапамогуць актывісты Свабоднага прафсаюза Беларускага. План дзейнасці распрацавалі ў мінулыя выходныя.
Пазней прадпрымальніцкі прафсаюз аформіцца ў самастойную структуру і стане суб’ектам Беларускай канфедэрацыі незалежных прафсаюзаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі СПБ Валянцін Лазарэнкаў.
Таксама прафсаюзны актывіст кажа, што дапамога будзе аказаная структурам Свабоднага прафсаюза металістаў. Магчыма, пэўная колькасць суполак СПБ пяройдзе ў яго.