У Брэсце ўлады дазволілі два пікеты на Дзень Волі

Два пікеты на Дзень Волі дазволілі брэсцкія ўлады. Абодва яны пройдуць 25 сакавіка на стадыёне "Лакаматыў". Пра гэта паведаміла адна з заяўнікаў акцый Людміла Дзенісенка:

"Заяўлены пікеты былі ад АГП і партыі “Справядлівы свет". А 11-й пачнецца пікет у абарону палітзняволеных, а з 13.30 да 15-й гадзіны пройдзе пікет з нагоды пагаршэння матэрыяльнага становішча людзей і супраць частковай адмены льгот на праезд школьнікам і адмены бясплатнага праезду шматдзетным маці. Заявы задаволеныя".

Паводле слоў Дзенісенкі, інфармацыю пра пікеты ўжо надрукавалі “Вечерний Брест” і “Брестский курьер”. Сёння на вуліцах горада будзе арганізаваная раздача запрашэнняў на акцыі.