У Брэсце пройдзе абласны форум дэмакратычных сіл

Маслоўскі: "Брэсцскі абласны форум дэмакратычных сіл ставіць тры задачы. Першая — гэта аб’ектыўны аналіз вынікаў выбарчай кампаніі ў выглядзе дакладаў кіраўнікоў штабоў кандыдатаў у прэзідэнты. Другое важнае пытанне — гэта ацэнка сённяшняй палітычнай сітуацыі ў краіне. Па-трэцяе, будуць акрэсленыя кірункі супрацы на бягучы год".

Па словах Маслоўскага, у форуме возьмуць удзел прадстаўнікі камандаў кандыдатаў у прэзідэнты, партый, грамадскіх арганізацый. Запрошаныя таксама журналісты.