У Беларусі можа з'явіцца аналаг службы "911"
Яна будзе рэагаваць на паведамленні пра надзвычайныя сітуацыі і здарэнні.
Гэтае пытанне закраналася 15 лістапада на нарадзе ў кіраўніка Беларусі. З прапановай стварыць такую службу выступіў дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, прапануецца адзіны тэлефонны нумар выратавальнай службы — "112".
Мальцаў кажа, што плюс гэтай сістэмы ў тым, што яна забяспечыць пазаведамасны кантроль за рэгістрацыяй разнастайных здарэнняў і злачынстваў. Аляксандр Лукашэнка даручыў сур'ёзна распрацаваць гэтую ідэю.
Фота — lady.ru