Турэцкі “кароль казіно” разводзіцца з жонкай-беларускай

Турэцкі прадпрымальнік Судзі Азкан, вядомы як "кароль казіно", разводзіцца са сваёй жонкай і абяцае больш не жаніцца. Прычына ў яго другой жонцы - грамадзянцы Беларусі.

Як паведамляе партал Vesti.Az, Судзі Азкан звярнуўся ў стамбульскі суд з мэтай развесціся з беларускай Кацярынай Шулькевіч, з якой ажаніўся ў 2004 годзе. І гэта пры тым, што яна на 40 гадоў маладзейшая за яго і нарадзіла “каралю казіно” траіх дзяцей. Прадпрымальнік кажа, што расчараваўся ў жанчынах.