Цягнік сутыкнуўся з аўтамабілем пад Радашковічамі, спыняўся рух на чыгунцы

Паводле расповедаў відавочцаў, легкавік, які апынуўся на рэйках, быў змяты цягніком. На шчасце, ахвяраў няма. Праз аварыю на ўчастку чыгункі Радашковічы-Маладзечна рух электрычак быў закрыты на гадзіну. Цяпер ён ужо адноўлены.