Сёння пройдзе пахаванне Крысціны Шацікавай
Актывістку апазіцыі пахаваюць на могілках вёскі Дубінка Магілёўскага раёна.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў бацька Крысціны Валерый Шацікаў. Ён растлумачыў, што ўся сям'я родам з гэтай вёскі.
Бацькі памерлай актывісткі хочуць аформіць апякунства над сваімі ўнукамі — 14-гадовым Ягорам і 16-гадовым Мікітам.
Нагадаем, што Крысціна Шацікава памерла ад раку 21 верасня ў магілёўскім хоспісе на 38-м годзе жыцця.
Фота — svaboda.org