Сёння працягнуцца суды над Ліхавідам, Дашкевічам і Лобавым

Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву інкрымінуюць артыкул 339 "Асабліва злоснае хуліганства". Абодва абвінавачаныя не прызнаюць сваю віну.

У справе Мікіты Ліхавіда засталося дапытаць 19 спецназаўцаў. Тым, каго апыталі ўчора, суддзя дазволіла на суд не прыходзіць. Нагадаем, 29 спецназаўцаў лічаць сябе пацярпелымі ад дзеянняў аднаго Мікіты Ліхавіда