Сяргей Малалеткін спыняе галадоўку
Ягоная галадоўка праходзіла пад дэвізам "15 дзён голаду — замест 15 сутак арышту".
З 1 красавіка 49-гадовы жыхар Воршы галадаваў у знак пратэсту супраць прысудаў удзельнікам мінскіх падзеяў 19 снежня.
15 красавіка ў 20.00 Сяргей Малалеткін мяркуе выйсці з галадоўкі, паведамляе Радыё Свабода.
Ягоная галадоўка праходзіла пад дэвізам "15 дзён голаду — замест 15 сутак арышту", бо Малалеткін упэўнены, што 15 сутак арышту — гэта максімальнае пакаранне, якое магло б быць прысуджанае за ўдзел у "несанкцыянаванай акцыі", як гэта кваліфікуецца ў адміністрацыйным заканадаўстве. Таму пакаранні на гады зняволення, якія атрымалі апазыцыйныя актывісты, ён лічыць выключна несправядлівымі.