"Свабода выяўлення" — беларускім палітвязням
У Каралеўскім інстытуце Вялікабрытаніі адбылося ўручэнне штогадовых прызоў "Свабода выяўлення".
Прызы заснаваныя вядучай брытанскай праваабарончай арганізацыяй Index on Censorship і сёлета ўручаліся ў чатырох намінацыях: "Выказванне ў мастацтве", "Новыя медыя", "Праваабарончая дзейнасць" і "Журналістыка". Па-за намінацыямі ўручаўся спецыяльны прыз "Свабода выяўлення-2011", якім былі ганараваныя беларускія палітвязні, што ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах. Атрымлівалі яго ад імя палітвязняў сястра кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава, сястра жонкі Алеся Міхалевіча Алена Эдвардс і дырэктар беларускага "Свабоднага тэатра" Наталля Каляда, паведамляе "Хартыя'97".