Суды ў Магілёве: журналісту 10 сутак, рэдактару штраф
У Магілёве заканчваюцца суды над удзельнікамі “маўклівай акцыі” 3 ліпеня.
Журналіст БелаПАН Алесь Асіпцоў атрымаў 10 сутак арышту. Рэдактар газеты “Талака” аштрафаваны на 1 млн 50 тысяч рублёў. Удзельнік акцыі Аляксандр Кісялёў атрымаў пяць сутак арышту.
Актывісты Якімовіч і Сімановіч атрымалі папярэджанні.
Свайго прысуду чакаюць праваабаронца Барыс Бухель і кіраўнік мясцовай філіі ТБМ Алег Дзьячкоў. Апошні добраахвотна здаўся сёння міліцыянтам, якія шукалі яго. Паводле апошняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў следчым ізалятары.