Сіноптыкі: Снег у Беларусі пойдзе толькі на Новы год

Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык гідраметэацэнтру Людміла Парашчук.

Парашчук: “31-га на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег і мокры снег. У навагоднюю ноч тэмпература панізіцца, і будзе добрая навагодняя ноч з тэмпературай па рэспубліцы 0...- 5. У Мінску будзе -3...-5 уначы і 0...-2 удзень”.

Цяпер у Беларусі анамальна цёплае надвор’е. 27 снежня тэмпература на 8-12 градусаў вышэй за кліматычную норму і складе 9 градусаў вышэй за нуль. Такога цёплага надвор’я ў другой палове снежня не было ніколі.

Фота: flickr.com