Сёння працягнуцца суды над удзельнікамі Плошчы

Сёння суд Фрунзенскага раёна Мінска працягне разгляд крымінальнай справы Уладзіміра Някляева,  Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанка і Сяргея Вазняка. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Суд Партызанскага раёна Мінска сёння працягне разгляд крымінальнай справы за арганізацыю масавых беспарадкаў Андрэя Саннікава, Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзіміра Яроменкі.  Ім пагражае да 15 гадоў зняволення. На ранейшым паседжанні Саннікаў і Мірзаянаў не прыўзнаў віны. Яроменак прызнаў . Гнедчык прызнаў віну часткова. Адвакаты заявілі хадайніцтва пра дадатковы допыт Ірыны Халіп і Змітра Бандарэнкі. Пытанне пра магчымасць задавальнення хадайніцтва будзе разгледжана сёння.

Суд Маскоўскага раёна Мінска працягне разглядаць крымінальныя справы Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзіміра Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта і Алега Федаркевіча. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Цалкам не прызнае абвінавачанне Даронін. Астатнія часткова прызнаюць