Сёння пачнецца суд над анархістамі
Ігара Аліневіча, Мікалая Дзядка, Аляксандра Францкевіча і Максіма Веткіна абвінавачваюць у здзяйсненні шэрагу нападаў і падпалаў на будынкі.
Акрамя таго, Аляксандру Францкевічу было прад’яўлена дадатковае абвінавачанне – ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Справу будзе разглядаць суддзя Завадскога суда Жанна Хвайніцкая з 18 па 23 траўня, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".