Сёння будуць судзіць актывіста АГП, затрыманага падчас акцыі "Стоп-бензін"

У 20:30 на праспекце Незалежнасці каля парку Янкі Купалы была затрыманая невядомая дзяўчына з плакатам "Стоп-Бензін". За яе спрабаваў заступіцца актывіст АГП Зміцер Кавалгін, якога таксама затрымалі. Іх адвезлі ў Цэнтральны РАУС Мінска.


Пазней стала вядома, што на Кавалгіна складзены пратакол аб адміністратыўным праваапарушэнні за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Ноч ён правёў на Акрэсціна.


Сёння чакаецца суд. Лёс затрыманай дзяўчыны высвятляецца, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".