Родныя апазналі загінуўшую на “Булгарыі” беларуску

Паводле інфармацыі беларускай амбасады ў Расіі, у горадзе Казань сёння раніцай сярод загінулых сваякі апазналі грамадзянку Беларусі.

Нагадаем, што яшчэ адзін беларус, які быў на борце “Булгарыі” ў момант катастрофы, здолеў уратавацца.

Цеплаход затануў 10 ліпеня. У выніку катастрофы загінула больш за сто чалавек, выратаваліся 80. Сярод загінуўшых 59 дзяцей.