Родным Фёдара Мірзаянава не даюць спатканне з асуджаным

Адвакат палітвязня і яго сваякі падалі касацыйную скаргу ў Мінгарсуд на прысуд. Фёдар Мірзаянаў асуджаны за ўдзел у падзеях 19 снежня на тры гады пазбаўлення волі, нагадвае “Салідарнасць”. Пакуль яго не этапавалі ў калонію і ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Апроч адмовы ў спатканні, хлопец мае праблемы з атрыманнем карэспандэнцыі. Лісты прыходзяць да яго нерэгулярна, часам бываюць перапынкі ў 3-5 дзён, а потым прыходзіць адразу некалькі лістоў розных па даце.