Расійскі МЗС заступіўся за сваіх журналістаў
З адпаведнай заявай выступіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч.
Па яго словах, у Маскве выказваюць заклапочанасць апошнімі дзеяннямі праваахоўных органаў Беларусі па затрыманні дэманстрантаў і журналістаў, у тым ліку з Расіі.
Расійскае дыпламатычнае ведамства разлічвае, што беларускае кіраўніцтва будзе ў поўнай меры выконваць вядомыя міжнародныя нормы ў галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Пра гэта паведамляе РІА "Новости".
Прадстаўнік МЗС нагадаў, што і раней у Маскве не раз выказвалі заклапочанасць такімі дзеяннямі беларускіх уладаў.