Праваабаронцам з Маладзечна зацікавіліся падаткавікі

Яму ўручылі патрабаванне аб прадстаўленні дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці. Капуцкі звязвае такую цікаўнасць фіскальных органаў са сваёй грамадскай дзейнасцю.

25 снежня, пасля падзей на Плошчы, па месцы жыхарства і рэгістрацыі Капуцкага былі праведзеныя ператрусы, нагадвае праваабарончы цэнтр "Вясна".