Працэс над анархістамі працягнецца сёння ў судзе Заводскага раёна Мінска
Чакаецца, што сёння будзе працягнуты допыт сведак і прагляд відэаматэрыялаў.
Працэс над Максімам Веткіным, Яўгенам Селівончыкам, Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам распачаўся 18 траўня ў судзе Заводскага раёна Мінска. Яны абвінавачваюцца ва ўчыненні шэрагу нападаў на будынкі, падпалаў і іншых злачынстваў.
Учора ў судзе былі дапытаныя сведкі і часткова разгледжаныя матэрыялы крымінальнай справы. Сведкі ў большасці сваёй сцвярджалі, што следства аказвала на іх уціск, каб прымусіць даць абвінаваўчыя паказанні ў дачыненні да падсудных.
Падчас прагляду відэазапісаў з месцаў здарэння здарыўся кур'ёз — дыск з відэа акцыі каля Генштаба прагледзець не было магчымасці, бо ён быў прабіты дзіркаколам і падшыты да справы.