Пракуратура Мінска прызнала парушэнні працэдуры ператрусу ў праваабаронцы

Віталь Амяльковіч атрымаў адказ на зварот з пракуратуры горада Мінска. У лісце за подпісам намесніка пракурора В.М. Мацэля прызнаецца парушэнне працэдуры правядзення ператрусу.

"5 студзеня мне прад'явілі копію пастановы аб правядзенні ператрусу, а не арыгінал, - растлумачыў Віталь Амяльковіч. - Акрамя таго, у пратаколе не былі ўказаны дзве асобы, якія ўдзельнічалі ў правядзенні ператрусу".

Пракуратура прызнала парушэнні. У адказе таксама гаворыцца пра тое, што супрацоўнікам, якія праводзілі ператрус, сказана пра  недапушчальнасьць падобнага ў будучыні, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".