Прад’яўлена абвінавачванне Статкевічу і Усу

Пра гэта паведаміў часова выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч. Дзмітрый Ус на працы сёння не з’явіўся, ягоны тэлефон не адказвае.



На думку следства, "пад час расследавання крымінальнай справы былі атрыманы неабвержныя доказы, у тым ліку паказанні сведак і іншых абвінавачаных, фота і відэаматэрыялы, якія сведчаць аб удзеле фігурантаў ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года", паведамляе Радыё Свабода.

Стала таксама вядома, што яшчэ аднаму фігуранту справы аб масавых беспарадках Аляксандру Класкоўскаму прад'яўленае абвінавачванне не толькі ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, але і  ў абразе прадстаўніка ўлады і ў самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

фота: spring96.org