Палітыка санкцый ЗША — простае матэматычнае ўраўненне
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан апісаў яго так: палепшыцца ў Беларусі сітуацыя з правамі чалавека — санкцыі аслабнуць, пагоршыцца — узмоц
"Гэта не павінна быць навіной для беларускага ўрада, бо мы заўсёды паслядоўна прытрымліваліся такой палітыкі", — падкрэсліў Скэнлан у інтэрв'ю БелаПАН.
Ён нагадаў, што "ЗША працягваюць заклікаць да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых і зняцця ўсіх абвінавачанняў супраць іх. Мы таксама заклікаем спыніць абуральны пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ, юрыстаў, палітычнай апазіцыі і членаў сем'яў затрыманых".
Прывёў Скэнлан і разлік эфектыўнасці эканамічных санкцый ЗША у адносінах да канцэрна "Белнафтахім". "Паводле звестак амерыканскага ўрада, пасля ўвядзення санкцый у 2007 годзе беларускі экспарт на амерыканскі рынак знізіўся з амаль 1 млрд 100 млн долараў да 175 млн долараў у 2010 годзе", — сказаў дыпламат.
Фота: matemonline.com