Пачаўся адваротны адлік для ўправы БНФ
Сёння стала вядомай непрыемная навіна наконт будучыні ўправы БНФ. Падрабязнасці Еўрарадыё расказаў намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў.
Кастусёў: “Сёння мы атрымалі ліст ад Мінскага гарадскога гаспадарчага суда за подпісам судовага выканаўцы па прозвішчы Нікулін. У лісце паведамляецца, што цягам сямі дзён з дня атрымання ліста мы павінныя вызваліць памяшканне і здаць яго арэндадаўцы. Калі мы не вызвалім памяшканне добраахвотна, нас будзяць высяляць прымусова і прыменяць штрафныя санкцыі.”
Еўрарадыё: Ці збіраецеся вы пакідаць памяшканне добраахвотна?
Кастусёў: “Мы не будзем выконваць гэтую пастанову добраахвотна. Калі яны надумалі высяляць нас прымусова, няхай высяляюць прымусова”.
Еўрарадыё: А не баіцеся, што падгоняць аўтобус з АМАПам?
Кастусёў: “Пажывем – пабачым. Мяркую, што гэты тыдзень праляціць вельмі хутка”.
Еўрарадыё: Пасля высялення партыі будзе дзе размясціцца?
Кастусёў: “Так, у нас ёсць запасны варыянт, і ён вельмі надзейны. Так што нам ёсць куды выселіцца. Але, прымаючы да ўвагі той факт, што нашае высяленне з’яўляецца не юрыдычнай, а палітычнай справай, самі мы высяляцца не будзем. Няхай і беларуская грамадскасць, і сусветная супольнасць пабачаць, як дзейнічаюць беларускія ўлады для таго, каб знішчыць рэгістрацыю партыі БНФ”.
Еўрарадыё: Вашая партыя далучылася да “маўклівых” акцыяў?
Кастусёў: “Так, Сойм партыі зрабіў заяву ў іх падтрымку. Я асабіста прымаў ўдзел у адной з такіх акцыяў у Магілёве. Тады міліцыя знаходзілася побач, але спробаў затрымаць мяне альбо кагосьці іншага не прадпрымала”.