На з’ездзе ЛДПБ абяруць "палову кандыдата" ў прэзідэнты-2015?
Якія канкрэтна пытанні будуць абмяркоўвацца падчас ХVІ з’езда Ліберальна-дэмакратычнай партыі, трымаецца ў таямніцы.
Па словах старшыні партыі Сяргея Гайдукевіча, яны далі абяцанне запрошаным на з’езд замежным амбасадарам, што да 20 красавіка нічога абвяшчаць у СМІ не будуць. І дзіўным чынам пракаментаваў словы свайго намесніка Алега Гайдукевіча, які ў размове з Еўрарадыё распавядаў, што падчас бліжэйшага з’езду плануецца абранне іх кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 года.
Сяргей Гайдукевіч: “Напэўна… ён угадаў напалову. І гэта добра!”
Гайдукевіч паабяцаў, што падчас з’езду будзе зроблена шмат “сенсацыйных” заяваў. І не стрымаўся ды адну зрабіў ужо цяпер: на выбарах у 2015 годзе чамусьці не зможа ўдзельнічаць ніводзін з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. З гэтай нагоды палітык вельмі перажывае, што застанецца сам-насам з Аляксандрам Лукашэнкам.