На выездзе са Слоніма затрыманы актывіст партыі БНФ
Раніцай 8 кастрычніка Івана Шэгу спынілі, калі ён накіроўваўся ў Мінск на сойм БНФ.
Затрыманне правялі супрацоўнікі ДАІ, зараз актывіст знаходзіцца ў слонімскай міліцыі. Сам Шэга мяркуе, што яго, напэўна, будуць трымаць у міліцыі 3 гадзіны.
Нагадаем, што 8 кастрычніка ў Мінску і рэгіёнах таксама праходзіць Народны сход.