На гэтым тыдні суды будуць загружаныя разглядам спраў ўдзельнікаў Плошчы
Будуць судзіць за арганізацыю і ўдзел ў масавых беспарадках, арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
26 красавіка. Суд Першамайскага раёна Мінска будзе разглядаць крымінальную справу Змітра Бандарэнкі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
27 красавіка. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска разгледзіць крымінальныя справы Уладзіміра Хамічэнкі, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Паўла Вінаградава.
27 красавіка. Суд Партызанскага раёна Мінска пачне разгляд справы Андрэя Саннікава, Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзіміра Яроменкі.
На пачатку траўня пачнуцца разгляды спраў Ірыны Халіп, Паўла Севярынца, Сяргей Марцалева, Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзіміра Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Алега Федаркевіча. Дакладная дата па гэтых справах пакуль не прызначаная.
5 траўня. Суд Фрунзенскага раёна Мінска разгледзіць справы Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанка і Сяргея Вазняка.
Пакуль не прызначаны даты разгляду справы Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава.
Фота: pravtaganrog.ru