На Брэстчыне ладзіцца акцыя дапамогі дзецям Пінскага дзіцячага дома
Па вобласці расклееныя абвесткі, у якіх прапануецца дапамагчы 105 дзеткам, якія засталіся без бацькоў.
Для дапамогі дастаткова набраць пэўны нумар з гарадскога тэлефона або паслаць смс-паведамленне ў сетцы МТС. З рахунку карыстальніка на карысць Пінскага дзіцячага дома здымаецца сума ў 4700 беларускіх рублёў. Грошы не здымуць, калі па тэлефоне не дачакаешся слоў падзякі.