На акцыі “Стоп-бензін” быў затрыманы сын Алеся Бяляцкага
Яго выцягнулі з аўтамабіля, надзелі кайданкі і адвезлі ў невядомым накірунку.
Адам Бяляцкі быў затрыманы ўвечары 22 жніўня ў Мінску падчас правядзення акцыі "Стоп-бензін", паведаміў сайт spring96.org. Аўтамабіль, якім кіраваў Бяляцкі-малодшы, спыніўся на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і Машэрава. Кіроўца уключыў аварыйную сігналізацыю і быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. Відавочцы паведамляюць, што аўтамабіль пагрузілі на эвакуатар, а Адаму Бяляцкаму надзелі кайданкі, пасадзілі яго ў машыну ДАІ з бартавым нумарам 649 і павезлі ў невядомым накірунку. Пазней стала вядома, што Адама Бяляцкага будуць судзіць за хуліганства. Cуд пройдзе сёння. Пачатак паседжання а 10-й у Цэнтральным раённым судзе сталіцы.
Нагадаем, што сам Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад арыштам, ён абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.