Мінскі гей-парад запланаваны на 22 кастрычніка
Арганізатары падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на шэсце ў падтрымку талерантнага стаўлення да гомасэксуалістаў.
Старшыня праваабарончага праекта “ГейБеларусь” Сяргей Андросенка, які з’яўляецца адным з арганізатараў гей-парада, паведаміў, што мэтай мерапрыемства будзе звярнуць увагу на дыскрымінацыю гомасэксуалаў і бісэксуалаў. На думку Андросенкі, беларуская ЛГБТ-супольнасць па-ранейшаму вымушана хаваць сваю ідэнтычнасьць, хлусіць блізкім і родным, выдумляць спосабы, каб падмануць заканадаўства, шукаць апраўдання ўласнай слабасці. Актывіст называе гэта галоўнай праблемай, інфармуе “Радыё Свабода”.
Нагадаем, што мінулы гей-парад у сталіцы Беларусі адбыўся ў траўні 2010 года без дазволу ўладаў. Ён быў вельмі хутка разагнаны міліцыяй.