Міліцыя папярэдзіла аўтамабілістаў перад “Стоп-бензінам”
Яна нагадала, што кіроўцам пагражае адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за ўдзел у гэтай акцыі.
Праўда, наўпрост пра “Стоп-бензін” міліцыя не згадвае. У паведамленні гаворка вядзецца пра “планаваную акцыю ў цэнтральнай частцы Мінска”, аналагічную той, што прайшла 7 чэрвеня. Інфармацыя з папярэджаннем з’явілася на сайце МУС, а таксама ГУУС Мінгарвыканкаму за колькі гадзінаў да пачатку акцыі.
Аўтамабілістаў папярэджваюць, што ім можа пагражаць да 3 год турмы за арганізацыю або актыўны ўдзел у “масавых беспарадках”.