Міхаіл Хадаркоўскі выйграў суд у Расіі
Еўрапейскі суд па правах чалавека 31 траўня пастанавіў, што пры арышце кіраўніка ЮКОСа ў 2005 годзе былі парушаныя ягоныя правы.
На думку суда, які разгледзеў скаргу Хадаркоўскага, парушэнні датычацца умоваў і тэрмінаў яго ўтрымання пад вартай пасля арышту, а таксама шэрагу працэдурных пытанняў.
У той жа час Еўрапейскі суд як інстанцыя, якія выносіць толькі прававыя ацэнкі, адмовіўся прызнаць палітычны характар працэсаў у справе былых кіраўнікоў ЮКОСа, перадае Радыё "Свабода".
Суд пастанавіў спагнаць з расійскіх уладаў на карысць Хадаркоўскага 24 тысячы еўра ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды і судовых выдаткаў.