Масква яшчэ не вырашыла, ці будзе абараняць Лукашэнку

Артыкул пра гэта надрукавала сёння расійская газета "Известия". Са спасылкай на крыніцы ў Крамлі, газета паведаміла, што Лукашэнка "выкарыстаў у сваіх мэтах і вульгарызаваў" ідэю АДКБ.

Нагадаем, што Лукашэнка выказаў надзею на войскі АДКБ на сустрэчы з генсакратаром арганізацыі Мікалаем Бардзюжам. Сам жа расійскі чыноўнік у каментары "Известиям" заявіў, што войскі АДКБ можна будзе выкарыстоўваць толькі для абароны канстытуцыйнага ладу. А тое, што адбылося 19 снежня 2010 года ў Мінску, — гэта ўнутраная справа дзяржавы, кажа Бардзюжа.

Зрэшты, як адзначае дарадца расійскай амбасады ў Беларусі Уладзімір Марчукоў, у Лукашэнкі хапае сілаў беларускага войска, каб прадухіліць масавыя выступы.