Магілёвец Яўген Макута абскарджвае свой завочны штраф
Хлопец падаў заяву на імя начальніка Кастрычніцкага РАУС Магілёва спадара Клімава.
Яўген просіць адмяніць ранейшую пастанову і спыніць пачатую на яго адміністрацыйную справу.
Нагадаем, што 21 верасня актывіста руху "За Свабоду” затрымалі міліцыянты. Хлопец расклейвай улёткі з заклікам прыняць удзел у “маўклівай” акцыі. 26 верасня яго адміністрацыйную справу разгледзелі ў адсутнасць самога Макуты. Хлопца аштрафавалі на 17 500 рублёў.
Яўген адзначае, што ён не атрымліваў позву на разгляд сваёй справы. Акрамя гэтага актывіст заяўляе, што пратакол быў падробленым і адрозніваецца ад яго копіі.