Лукашэнка ўвайшоў у пяцёрку дыктатараў, якія хутка "сыдуць"

Спіс пяці "тыранаў" склала для часопіса праваабарончая арганізацыя Freedom House, перадае "Радыё Свабода".

Спіс адкрывае кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір, які кіруе краінай з 1994 года. Пад нумарам два ў спісе знаходзіцца кіраўнік Лівіі Муамар Кадафі, які знаходзіцца на чале краіны з 1969 года. Нумар тры — 86-гадовы Роберт Мугабэ, прэзідэнт Зімбабвэ з 1987 года. Нумар чатыры — кіраўнікі Кубы браты Кастра: Фідэль і Рауль. Яны кіруюць на выспе Свабоды з 1959 года.

Пра Аляксандра Лукашэнку, які замыкае пяцёрку, Foreign Policy адзначыў: "Аляксандра Лукашэнку па праву называюць апошнім дыктатарам Еўропы. І сапраўды, 16 гадоў ягонага кіравання ўчынілі з Беларусі палітычную і эканамічную пустэчу. (...) Нягледзячы на ягоную жорсткасць, пазіцыя гэтага палітычнага дыназаўра далёка не бяспечная".