Лукашэнка нагадаў памежнікам пра "цацачны дэсант"

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ахова дзяржаўнай мяжы патрабуе адмысловай увагі і аналізу ва ўмовах санкцыяў з боку Захаду і правакацый, перадае interfax.by.

Беларускі лідар згадаў, што пасля "цацачнага дэсанту" 4 ліпеня ён "прныяў строгія кадравыя рашэнні". Нагадаем, што тады былі звольненыя старшыня Памежнага камітэту і камандуючы Супрацьпаветранай абароны.

Акрамя таго, Лукашэнка акцэнтаваў увагу на сваім асаблівым стаўленні да органаў памежнай службы. "Вы ведаеце, што для мяне дзяржаўная мяжа. Напэўна, былых вайскоўцаў не бывае, гэта тычыцца ў поўнай меры і мяне. На гэтым грунтуецца маё стаўленне да памежнай службы, да ваенных людзей у зялёных фуражках", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён адзначыў, што цяперашні старшыня Памежнага камітэта палкоўнік Аляксандр Боечка мае прамую сувязь з кіраўніком Беларусі ў любы час сутак.

Фота — belsat.eu