Лонданская паліцыя па падазрэнні ў забойстве арыштавала падлетка

Па дадзеных паліцыі, падлетак напаў на пажылога чалавека падчас беспарадкаў у мінулы панядзелак. Пенсіянер памёр ад атрыманых ранаў ўвечары ў чацвер, паведамляе ВВС.

Нагадаем, што беспарадкі ў Лондане і некаторых іншых гарадах Вялікабрытаніі працягваліся амаль тыдзень. Іх ахвярамі сталі чатыры чалавекі.