Літва дала палітычны прытулак Наталлі Радзінай
Журналістка папрасіла палітычнага прытулку яшчэ 4 жніўня.
Як паведамляе сайт "Хартыя'97", цяпер калектыў інтэрнэт-рэсурсу працягне працу з Літвы, але верыць, што хутка зможа вярнуцца ў Беларусь.
Радзіна кажа, што ўдзячная ўладам Літвы за палітычны прытулак. Па яе словах, упершыню за 14 гадоў журналісцкай працы яна пачуваецца ў бяспецы.
"Я вельмі ўдзячная літоўскім уладам, бо сапраўды канкрэтна ў Літве гэтае пытанне разглядаецца цягам 3 месяцаў, але я ведаю, што ў іншых краінах ЕС людзі чакаюць гадамі. Я не хачу гэта звязваць са справай Бяляцкага, на маю думку, гэта падзеі рознага парадку. Гэта сапраўды было паскорана, бо звярталіся ў тым ліку ў дэпартамент па міграцыі і Міністэрства замежных справаў і Камітэт па замежных справах Сейма Літвы, яны прасілі паскорыць гэтую працэдуру і дэпартамент па міграцыі пайшоў насустрач, за што я ім вельмі ўдзячная. Але Для мяне гэта фармальнасць, магчымасць спакойна працаваць. Асаблівай радасці я не адчуваю, бо я хачу жыць у Беларусі, хачу вярнуцца ў Беларусь як мага хутчэй".
Нагадаем, што нядаўна крымінальная справа Радзінай па падзеях 19 снежня 2010 года была закрытая "за адсутнасцю складу злачынства". Аднак раней на журналістку балыі пачатыя яшчэ некалькі крамінальных справаў за дзейнасць сайту "Хартыя'97".