Лёс былой Управы БНФ па-ранейшаму нявызначаны
Еўрарадыё паспрабавала “арандаваць” памяшканне партыі. Але яно па-ранейшаму не здаецца.
Тыдзень таму Партыя БНФ пераехала на новы офіс. Управу, што амаль 20 гадоў была штаб-кватэрай партыі, занялі камунальнікі. Далейшы лёс гэтага памяшкання пакуль невядомы.
2 жніўня Еўрарадыё паспрабавала арэндаваць былую Управу. Пад выглядам прадстаўніка камерцыйнай фірмы журналіст патэлефанаваў у ЖРЭА Савецкага раёна.
“У арэнду памяшканне па Машэрава, 8 не здаецца. Зусім ніяк!”, — расчаравалі нас.
“Пакуль што гэтае памяшканне да размеркавання не разглядалася”, — распавёў Еўрарадыё галоўны інжынер ЖРЭА Савецкага раёна Алег Самуйлік, які зараз выконвае абавязкі дырэктара прадпрыемства.
Якая ўстанова размесціцца на месцы Управы БНФ, пакуль нявызначана, патлумачылі камунальнікі.